Школа пісьменніцтва распачынае новы набор

Нефармальны адукацыйны праект для дарослых – Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” – набірае новы курс на 2017-2018 навучальны год.

Калі: кастрычнік 2017 года – травень 2018 года, два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў.
Дзе: Мінск.

Фармат: практычныя заняткі ў групе 15-20 чалавек з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 гадоў.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у школе бясплатны.

Заяўка:

  • уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак;
  • матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў Школе пісьменніка;
  • спіс з 5-10 кніг ці пісьменнікаў або пісьменніц, якія на вас паўплывалі найбольш.

Усе дакументы трэба даслаць адным файлам у фармаце .doc (назва лацінкай па прыкладу Pashkevich_Alaiza.doc). На першай старонцы трэба пазначыць сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона. Тэма ліста: Школа 2017-2018. Адрас: shkola.pismennika@gmail.com.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 верасня 2017 года.

Дадатковая інфармацыя пра Школу па спасылцы.