Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запускае “Школу праектнага мэнэджара” для актывістаў і валанцёраў грамадскіх арганізацый з Берасця і вобласці.
Хто можа прыняць удзел?
Удзельні_цамі “Школы” могуць стаць студэнт_кі 4-5 курсаў, якія з’яўляюцца валанцёр_камі грамадскіх арганізацый Берасця і Берасцейскай вобласці, альбо проста ініцыятыўнымі людзьмі, якія жадаюць навучыцца распрацоўваць і рэалізоўваць уласныя праекты. Усяго навучэнцамі школы стануць 20 чалавек.
Як будзе адбывацца навучанне?
Першая сустрэча ў межах “Школы” пройдзе з 24 па 29 жніўня. На ёй эксперты ў праектным мэнэджмэнце распавядуць, як правільна знайсці і сфармуляваць праблему, вызначыць зацікаўленыя бакі, дзе шукаць прыхільнікаў і партнёраў. Асобая ўвага падчас шасцідзённага інтэнсіву будзе нададзена пытанням напісання праекта, фандрэйзінгу, фармаванню каманды, планаванню дзейнасці. Таксама ўдзельнікі Школы навучацца працаваць з валанцёрамі і медыя, маніторыць і ацэньваць вынікі праекта.
Пасля першай сустрэчы усе атрымаюць заданне, якое будзе заключацца ў напісанні і рэалізацыі міні-праекта. 10 самых цікавых праектаў атрымаюць падтрымку.
На працягу ўсяго этапа рэалізацыі праектаў (верасень-снежань) удзельнікі Школы змогуць кансультавацца з экспертамі па праектным мэнэдмэнце.
Дэдлайн: 18 жніўня 2019.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Па ўсім пытанням, звязанымі з “Школай”, звяртацца да Дзяніса: 8029 8010147 (Viber, WhatsApp, Telegram).