Школа публічнага адміністравання SYMPA абвяшчае чарговы набор

Міжнародная асветніцкая праграма “Школа маладых мэнаджараў публічнага адміністравання SYMPA» адкрывае юбілейны дзясяты набор і запрашае тых,  хто хоча ўзмацніць і рэалізаваць свой патэнцыял у сферы дзяржаўнага кіравання.

Удзельнікі паглыбяць веды па пытаннях эфектыўнага і інклюзіўнага кіравання, мясцовага самакіравання, дыгіталізацыі кіравання, эканамічных і бюджэтных працэсаў, устойлівага развіцця, пазнаёмяцца з вопытам рэформ у постсавецкіх краінах, а таксама распрацуюць і рэалізуюць праекты з мэтай сістэмнага паляпшэння ў іх арганізацыях і / або рэгіёнах.

Праграма 2019 года ўключае 4 вочных сесіі (у Беларусі, Літве, Грузіі і Швецыі) і міжсесійнай працы – дыскусій з экспертамі і практыкамі, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама напісання аналітычных дакументаў, абмену ведамі і досведам з калегамі. Акрамя тэарэтычных і практычных заняткаў, праграма ўключае візіты ў дзяржаўныя структуры (парламенты, міністэрствы, гарадскія саветы і да т.п.), адукацыйныя і сацыяльныя ўстановы, СМІ, грамадскія арганізацыі ў краінах правядзення сесій.

Калі:

Заняткі па праграме пачнуцца ў чэрвені і скончацца ў снежні. Першая вочная сесія пройдзе ў Мінску 28 – 30 чэрвеня.

Чаго чакаюць:

  • узрост ад 25 да 40 гадоў;
  • пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь;
  • вышэйшая адукацыя;
  • валоданне ангельскай мовай на ўзроўні разумення тэкстаў, лекцый і ўдзелу ў дыскусіях;
  • матывацыя;
  • рэкамендацыі;
  • (пажадана) досвед працы ў органах дзяржаўнага кіравання;
  • (пажадана) грамадзянская актыўнасць.

Умовы:

Арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаныя з удзелам у школе, у тым ліку праезд, пражыванне і харчаванне. Арганізацыйны ўнёсак – 20 EUR на кожную выязную сесію (Вільнюс, Тбілісі, Стакгольм).

Як падацца:

Запоўніць заяўку анлайн па спасылцы  да 20 чэрвеня ўключна. Заяўка запаўняецца на англійскай мове.

Больш інфармацыі – тут.