Міжнародная асветніцкая праграма Школа маладых мэнэджараў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчае новы набор слухачоў.
Праграма накіравана на фармаванне ў Беларусі супольнасці маладых людзей, кампетэнтных у сферы дзяржаўнага кіравання.
Да ўдзелу запрашаюцца мэтанакіраваныя асобы ва ўзросце 25-40 гадоў, якія…
- жывуць у Беларусі;
- маюць вышэйшую адукацыю;
- валодаюць ангельскай мовай;
- занятыя ў сферах дзяржаўнага кіравання, сацыяльнай працы, адукацыі, а таксама бізнэсе, грамадскіх арганізацыях і палітычным жыцці.
Праграма складаецца з 4 сустрэч (у Беларусі, Грузіі, Літве і Швецыі) і міжнароднай працы ўдзельнікаў, якая ахоплівае дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама напісанне аналітычных эсэ і арганізацыю прэзентацый па тэматыцы школы для “аднадумцаў”.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- грамадзянская актыўнасць: сяброўства з грамадскімі аб’яднаннямі, партыямі, прафесійнымі саюзамі і г.д.;
- высокая матываванасць;
- лідарскія якасці, камунікабельнасць, крэатыўнасць;
- валоданне ангельскай на ўзроўні разумення тэкстаў, лекцый і ўдзелу ў дыскусіях.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары кампенсуюць выдаткі, уключна з пражываннем і харчаваннем. Унёсак ад удзельнікаў складае па 20 еўра на кожную сустрэчу за межамі Беларусі.
Падаць заяўку неабходна да 15 студзеня 2016 года (уключна). Заяўка запаўняецца на ангельскай мове і дасылаецца на е-адрас info@sympa-by.eu.
Больш падрабязнасцей можна адшукаць па спасылцы.