IBB Minsk запрашае журналістаў на Школы канструктыўнай журналістыкі і сторытэлінга 2020.
Школа журналістаў – бясплатная адукацыйная праграма для журналістаў, якія жадаюць ствараць якасны і сучасны кантэнт пра сацыяльна ўразлівыя групы.
Арганізатары прапаноўваюць:
- бясплатны ўдзел і пакрыццё выдаткаў на праезд, харчаванне, пражыванне
- сучасная актуальная праграма: удзельнікі навучацца якасна пісаць тэксты, а таксама атрымаюць навыкі стварэння фота-, відэакантэніа і інфаграфікі
- праца з НДА: дапамога ў пошуку партнёрскіх кантактаў
-
персанальнае ментарства
- стыпендыя на рэалізацыю ўласнага праекта
Заяўкі прымаюцца не пазней за 12-00 28 траўня 2020.