Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў адкрывае першы набор школы журналістыкі з нуля.
Мэта школы – павышэнне інфармацыйнай пісьменнасці і журналісцкіх навыкаў студэнцтва, засвойванне паняцця “журналістыка”, паляпшэнне валодання асноўнымі жанрамі журналістыкі.
У праграме школы “Студэнцкай думкі”:
- 8 практычных заняткаў з прамежкавым кантролем вынікаў;
- 4 прафесіяналы ў якасці лектараў;
- 2 месяцы штотыднёвай актыўнасці.
Для ўдзелу ў школе досвед у журналістыцы не патрабуецца.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 кастрычніка 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.