Урады Балівіі, Перу ды Эквадора сумесна з ААН ладзяць вялікую экспедыцыю па Лацінскай Амерыцы і шукаюць удзельнікаў з усяго свету.
21 чэрвеня 2016 года пачнуць свой шлях чатыры экспедыцыі з чатырох розных месцаў – Tawantinsuyo Collasuyo, Chinchaysuyo, Contisuyo і Antisuyo, каб 1 жніўня сустрэцца ў Мачу Пікчу і адсвяткаваць старажытнае свята Пачамама (Pachamama).
Шляхамі інкаў 2016 – дзеля аховы маці-Зямлі, секцыя Чынчайсуйо (Chinchaysuyo): з Кіто ў Куска
Экспедыцыя Чынчайсуйо пачнецца ў самым цэнтры свету – у Кіта (Эквадор) – і будзе адбывацца под кіраўніцтвам Эквадорскага дома культуры імя Бенджаміна Карыёна. Удзельнікі будуць дапамагаць Ruta Inka ладзіць розныя імпрэзы. Увесь працэс будзе суправаджацца ўвагай радыё і тэлебачання.
Як падацца
- Для экспедыцыі абяруць студэнтаў (хлопцаў і дзяўчат) ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў у адпаведнасці з іх акадэмічнымі поспехамі, лідарскімі якасцямі, талерантнасцю, здольнасцю прымаць розныя выклікі, несці адказнасць і быць гатовымі да выпрабаванняў (пераходы, спартыўныя спаборніцтвы, непагадзь, жыццё ў мясцовых супольнасцях). Таксама будзе ўлічвацца ступень адпаведнасці ўдзельніка каштоўнасцям мясцовай культуры і прафесійным магчымасцям мясцовых жыхароў.
- Для папярэдняга адбору ўдзельнікам неабходна даслаць запоўненую форму з пазнакай сваіх кантактаў, апісаннем таго, чаму ім цікава гэтая праграма, які ўнёсак яны могуць надаць экспедыцыі.
Абраныя кандыдаты мусяць даслаць наступныя матэрыялы:
- копію пашпарта і жыццярыс з актуальнай фатаграфіяй;
- рэкамендацыйны ліст, які падцвярджае, што кандыдат валодае лідарскім патэнцыялам, імкнецца да здаровага ладу жыцця, узаемадапамогі, падзяляе каштоўнасці аховы навакольнага асяроддзя, мульцікультурнасці і распаўсюду ведаў пра старажытныя культуры мясцовага насельніцтва. Ліст неабходна падпісаць у афіцыйнай асобы навучальнай установы (выкладчыка, дэкана, рэктара і г.д.) ці ў якасці альтэрнатывы прадстаўніком мясцовых органаў кіравання горадам, дзе жыве кандыдат. Ліст прадстаўляецца на фірмовым бланку арганізацыі з указаннем нумару тэлефона і электроннага адраса;
- эсэ на адну з прапанаваных тэмаў: “Маці Зямля: патрэба абараняць і захоўваць жыццё”, “Канцэпцыя Sumak Kasway: якаснае жыццё мясцовых жыхароў у прасоўванні правоў нацыянальных меншасцей”.
Таксама ў эсэ неабходна пазначыць свае прапановы для паспяховага фіналу экспедыцыі.
Дэдлайн – 30 траўня 2016 года. Але рэгістрацыя можа быць зачынена і раней, калі арганізатары атрымаюць дастатковую колькасць заявак, якія падыходзяць па крытэрах.
Дакументы можна рыхтаваць на гішпанскай, ангельскай альбо партугальскай мовах.
У экспедыцыі возьмуць удзел максімум 120 чалавек, уключна з удзельнікамі, выкладчыкамі, назіральнікамі, мастакамі, журналістамі, арганізатарамі і мецэнатамі.
Усе заяўкі неабходна накіроўваць у Эквадорскі дом культуры імя Бенджаміна Карыёна:
- Casa de la Cultura Ecuatoriana Benjamin Carrion, Av December 6 and Patria, Quito, Ecuador.
Копію заяўку трэба даслаць на e-mail aplicaciones@rutainka.org.