Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей “Дом Анны Франк” запрашаюць на трэнінг па стварэнню відэа і даследаванню памяці ў горадзе “Шпацыр па памяці”.
Час: 7 – 9 мая 2016 года.
У праграме:
- трохдзённы трэнінг па вывучэнню помнікаў і памятных месцаў, звязаных з падзеямі Другой сусветнай вайны ў Менску;
- магчымасць атрымаць веды крытычнага аналізу помнікаў;
- майстар-класы па асновам збору інтэрв’ю і здымцы ды мантажу відэа;
- у выніку – стварэнне відэаролікаў;
- цёплая гарбата/кава, смачныя абеды і сяброўская атмасфера.
Удзел у трэнінгу бясплатны, але патрабуецца рэгістрацыя.
Дэдлайн падачы заяўкі – 5 мая 2015 года.
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на l.shynder@annefrank.nl.