Што будзе ў 2030-ым: міжнародны конкурс інавацый

The Valeo Innavation Challenge 2016  прапаноўвае маладым студэнтам з усяго свету распрацаваць аўтамабiль 2030 года i спосаб выкарыстоўваць яго больш разумна, экалагiчна.

Мэта конкурсу – прастымуляваць студэнцкую крэатыўнасць, арганiзаваць працу мульцідысцыплiнарных каманд.

Узяць удзел могуць каманды з двух-пяцi чалавек. Прэзентаваць праект неабходна на ангельскай мове.

Пераможцы конкурсу атрымаюць €100 000, лаўрэаты другой ступені – €10 000.

Патрабаваннi:

  • скончаная вышэйшая адукацыя;
  • кожная каманда павiнна мець усе неабходныя банкаўскiя рэквiзiты i дакументы, якiя патрабуюцца для ажыццяўлення фiнансавых трансакцый.

Як падацца

Праекты, дасылаемыя анлайн, павiнны суадносiцца з наступнымi крытэрамi i тэхнiчнымi абмежаваннямi:

  • дакументы павiнны быць падрыхтаваныя на ангельскай мове;
  • першая частка праекту – прэзентацыя (5 старонак) з падпiсанымi малюнкамi.

Крытэры ацэнкі:

  • упэўненасць, iнавацыйнасць i арыгiнальнасць iдэi праекту (50%);
  • адпаведнасць вырашэння iснуючых праблем пажаданням грамадства (20%);
  • валоданне тэхнiчным бокам працы (10%);
  • зручнасць адкрытай дэманстрацыi (10%);
  • якасць прэзентацыi (10%).

Дэдлайн – 15 лютага 2016 г.

Дадатковая iнфармацыя па спасылцы.