Летняя школа ў Патсдаме (Нямеччына) запрашае паразважаць над асаблівасцямі сучаснага плюралістычнага грамадства і даведацца пра падыходы да інклюзіўнага кіравання дзеля ўстойлівай будучыні.
Калі: 4-13 верасня 2017 года.
Дзе: Патсдам, Нямеччына.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты з усяго свету ва ўзросце ад 25 да 45 гадоў.
Цэнтральнае пытанне чацвёртай летняй школы ў Патсдаме – “як міждысцыплінарныя веды могуць быць інтэграваны ў працэс інклюзіўнага кіравання, каб дасягнуць устойлівай будучыні?”
Падчас дыскусіі будуць абмеркаваны наступныя тэмы:
- роля SDGs у вымярэнні, кіраванні і маніторынгу прагрэсу ва ўстойлівай эканоміцы, сацыяльным развіцці гарадоў і супольнасцяў;
- выклікі ўстойлівага гарадскога планавання, забруджвання і змены клімату;
- фактары рызыкі, такія як рост насельніцтва, змены клімату, забруджвання, энэргіі і запасаў вады, а таксама як імі можна кіраваць у гарадах і мясцовых супольнасцях.
Мэта летняй школы – сабраць разам таленавітых навукоўцаў-пачаткоўцаў і маладых прафесіяналаў з прыватнага сектару, дзяржаўных агенцый і недзяржаўных арганізацый з розных частак свету, каб абмеркаваць пытанні аб будучыні устойлівага развіцця.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 25-45 гадоў;
- быць выпускніком універсітэту / аспірантам / маладым выкладчыкам / даследчыкам у розных дысцыплінах альбо прадстаўніком дзяржаўных ці недзяржаўных агенцый, а таксама з прыватнага сектару.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел складае 280 еўра, аднак удзельнікі з краінаў, што развіваюцца, могуць быць ад яго вызвалены. Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Удзельнікі мусяць заплаціць толькі за дарогу да Патсдаму. Знайсці падыходзячыя магчымасці фінансавання можна тут (German Academic Exchange Service) ці тут (EURAXESS Germany).
Як падацца
Заяўка на ўдзел складаецца з:
- актуального рэзюмэ;
- матывацыйнага ліста;
- аплікацыйнай формы.
Таксама неабходна будзе пазначыць імэйлы дзвюх асоб, якія змогуць даць рэкамендацыі.
Дэдлайн – 18 траўня 2017 года.
Падаць заяўку можна тут.