Гомельская філія «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» праводзіць бацькоўскі сход i запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на тэматычную сустрэчу.
Калі: 24 жніўня, 17:00
Дзе: у памяшканні Цэнтра Беларускай мовы (Гомель, вул. Працоўная , 7а, 2 паверх, кабінет 14).
Што будзе падчас мерапрыемства:
- будуць абмяркоўвацца эфектыўнасць розных рэкламных захадаў і прэзентуюць бігборд першай у Беларусі сацыяльнай рэкламы адукацыі па-беларуску;
- адкажуць на пытанне аб тым, што значыць быць беларускамоўным у Беларусі, як выхоўваць дзяцей пры адсутнасці умоваў навучацца па-беларуску.
Госць сустрэчы – журналістка Алена Германовіч, маці дваіх дзяцей.
Умовы:
Уваход вольны. На бацькоўскі сход запрашаюць бацькоў разам з дзецьмі, для якіх будзе праводзіцца гульнявая праграма з аніматарамі ў суседнім памяшканні.
Па падрабязнасці звятайцеся па тэлефоне для даведак +375 29 908 91 62 (Алеся Аўласевіч)