Што такое краўдфандынг у Беларусі: дыскусія ад 34 Media Days

34 multimedia magazine запрашае на чарговую падзею ў межах 34 Media Days, каб абмеркаваць, што такое талака для сучаснай беларускай супольнасці і як яна працуе ў эпоху дзіджытал.

Калі: 8 чэрвеня 2017 года а 19:00.
Дзе: культурны цэнтр “Корпус” (Мінск, пр. Машэрава, 9).

На сустрэчы абмяркуюць неабходныя складнікі паспяховага праекту, ці то запуск уласнай лініі адзення, ці адкрыццё інклюзіўнай спартыўнай пляцоўкі.

Падзея пройдзе ў фармаце ток-шоў – спачатку госці падзеляцца сваімі думкамі на згаданую тэму, пасля чаго пачнецца адкрытая дыскусія з удзелам мадэратаркі, слухачы атрымаюць магчымасць задаць свае пытанні.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто хацеў бы даведацца, якія формы талакі і краўдфандынгу працуюць у Беларусі, у чым сакрэт поспеху праектаў. Падзея будзе карысная і тым, хто толькі задумваецца пра запуск уласнага праекту.

Спікеры:

  • Вольга Шпарага – філосаф, выкладчыца ECLAB;
  • Іван Вядзенін – сузаснавальнік пляцоўкі “Талака”;
  • Дар’я Царык – журналістка часопіса “Имена”.

Уваход вольны.