Ўсё яшчэ лічыш, што Правы чалавека – гэта лаянка, нешта выдуманае або надзел юрыстаў і юрыстак? Мы пакажам, што Правы чалавека не толькі пра Дэкларацыі, ААН і складаныя юрыдычныя тэрміны, але і пра тое, з чым ты жывеш кожны дзень!
Прыходзь на Мазгабойню са сваёй камандай і паглядзім, што там па правах. Калі ж каманда не знайшлася – усё роўна прыходзь: на квіз мы дакладна знойдзем тых, з кім аб’яднацца!
Удзел: заплаціце колькі хочацца ці прыходзьце бясплатна.
Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы
Чакаем цябе 10 лютага ў 18:00, вул. Кальварыйская 1, рэстаран Мулен Руж.