Універсітэт Утрэхта прапануе каля 25 стыпендый для навучання па розных спецыяльнасцях.
Спецыяльнасці:
- бакалаўрыят – эканоміка, бізнэс, навукі і вольныя мастацтвы;
- магістратура – навукі пра зямлю, гуманітарныя, прыродазнаўчыя і сацыяльныя навукі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- прыналежаць да топ 10% падчас навучання;
- быць грамадзянінам краіны па-за межамі Еўразвязу / Еўрапескай эканамічнай прасторы;
- атрымаць школьнае навучанне / ступень бакалаўра па-за межамі Нідэрландаў;
- падаць заяўку на адну з міжнародных магістарскіх праграм, якія пачынаюцца з 1 верасня 2017. Увага: не ўсе праграмы навучання ўдзельнічаюць у стыпендыяльнай падтрымцы.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікам стыпендыяльнай праграмы пакрываюцца выдаткі на навучанне, а таксама выдаецца стыпендыя ў памеры 10 000 еўра на аплату жылля.
Неабходныя дакументы
Спачатку кандыдатам трэбы падаць заяўку на адпаведную магістарскую праграму (да 1 лютага, на некаторыя праграмы – да 1 снежня). Пасля гэтага апліканты атрымаюць магчымасць падаць заяўку на стыпендыю.
Дэдлайн падачы заяўкі — 1 лютага, у некаторых выпадках — 1 снежня.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.