Міжнародны моладзевы форум Greater Europe Meetings: Paris 2018 шукае ўдзельнікаў.
Калі: 23-27 ліпеня 2018 года.
Дзе: Парыж, Францыя.
Штогадовы форум збярэ моладзь з розных еўрапейскіх краінаў, натхнёную ідэяй пабудаваць агульную эканамічную, культурную, палітычную прастору на ўсім кантыненце – ад Лісабона да Ўладзівастока.
Сёлета форум стане дыпламатычнай школай, у аснове якой – дыскусіі і аналіз розных спосабаў інтэграцыі. Дыпламатычнай школа будзе складацца з трох модуляў: лекцыі, семінары, абмеркаванні.
Удзельнікі змогуць павучыцца ў вядомых палітыкаў і абмеркаваць будучыню міжнародных дачыненняў у Еўропе з дыпламатамі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства адной з еўрапейскіх краін, у тым ліку Беларусі;
- узрост – да 35 гадоў.
- цікавасць да міжнародных дачыненняў, еўрапейскіх даследаванняў;
- валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Кошт удзелу – 250 еўра. У яго ўваходзіць праграма, пражыванне і харчаванне.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 15 чэрвеня.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.