Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Школа маладых мэнэджараў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчаюць конкурс праектных ідэй, скіраваных на спрыянне мясцоваму і рэгіянальнаму развіццю па ўсёй Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці, дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя арганізацыі, фізічныя асобы, крэатыўныя каманды і ўсе, хто займаецца паляпшэннем культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне.
На конкурс прымаюцца ідэі, якія:
- могуць зрабіць лепшым жыццё ў вашай мясцовасці агулам ці для нейкай групы людзей;
- яднаюць актыўных жыхароў для вырашэння грамадска важных пытанняў;
- умацоўваюць ідэнтычнасць, у тым ліку праз пашырэнне ведаў пра гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён;
- матывуюць да адказнасці за лёс свайго населенага пункту;
- развіваюць крэатыўны падыход да ажыццяўлення задумаў;
- павялічваюць патэнцыял грамадскіх актывістаў;
- дапамагаюць наладзіць кантакты розным групам паміж сабой і з дзяржаўнымі арганізацыямі і ўстановамі.
Заяўка мусіць утрымліваць:
- імёны і прозвішчы аўтараў / ініцыятараў праекту, кантакты;
- назву, мэту і сутнасць праекту (да 700 словаў);
- мэтавыя аўдыторыі (чаму і каму гэты праект неабходны);
- чаму ідэя ўнікальная і/ці актуальная;
- калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
- якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).
Заяўку неабходна даслаць да 20 студзеня 2017 года праз е-адрас razam@budzma.org з пазнакай “На конкурс ідэй”.
Падтрыманыя ідэі мусяць быць рэалізаваныя ў перыяд з 01.02.2017 па 31.01.2018 года
Вынікі конкурсу абвесцяць 30 студзеня 2017 г. на сайце budzma.by.
З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на е-адрас razam@budzma.org.