Жывая бібліятэка абнаўляе свой “каталог” і да 14 сакавіка шукае “жывыя кнігі”, каб людзі маглі сустрэцца з новымі цікавымі і незвычайнымі Іншымі!
Жывая бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы падзяліцца з чытачамі. Арганізавана Жывая бібліятэка так жа сама, як і звычайная: “чытачы” прыходзяць, запаўняюць “бібліятэчную картку”, выбіраюць “кнігу” і “чытаюць” яе на працягу пэўнага часу.
Калі Вы:
- належыце да пэўнай сацыяльнай группы, ў дачыненні да якой існуюць стэрэатыпы;
- сутыкаецеся са стыгматызацыяй у паўсядзённым жыцці;
- маеце спецыфічны досвед / прафесію / стыль жыцця / светапогляды, якія выклікаюць шмат пытанняў і неадназначных рэакцый “большасці”;
- марыце зрабіць свой унёсак у змяненне свету і хоць трошкі змяніць светапогляды нашага “чытача”;
- гатовыя да шчырага дыялогу аб набалелым;
- гатовыя адкрыцца і рассказаць усяму свету як гэта, быць “Іншым”
тады арганізатары будуць рады запрасіць Вас у каманду. Дэдлайн падачы заяўкі – 14 сакавіка 2017 года.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў асабістыя паведамленні праекту ў сацыяльных сеткахі ВК альбо FB альбо пісаць лісты на human.library.belarus@gmail.com