Еўрапейская праграма “Культура і крэатыўнасць” шукае 50 лідараў з шасці краін Усходняга партнёрства.
Праграма факусуецца на эфектыўнай арганізацыі мэнэджарскай працы ў рэкламе, архітэктуры, архіўнай, музейнай справе, галерэях і бібліятэках, жывапісе, модзе, дызайне, фатаграфіі, фестывалях, выдавецтве, радыё, тэлебачанні, фільмаграфіі, кіно, музыцы і інш. – як у дзяржаўным, так і недзярджаўным сектары.
Далучыўшыся да праграмы і наведаўшы стартавую імпрэзу, вы зможаце:
- пазнаёміцца з вядомымі культурнымі спецыялістамі з творчых колаў (індустрый) Еўразвязу;
- даведацца больш аб праграме;
- заявіцца як трэнер для варкшопаў, якія будуць ладзіцца цягам наступных 18 месяцаў.
Кожны варкшоп будзе суправаджацца падтрымкай міжнародных і мясцовых экспертаў.
Тэмы варкошопаў:
- франдрайзінг;
- маркетынг;
- развіццё аўдыторыі;
- фінансавыя навыкі;
- адвакатура і шмат іншае.
Падаць заяўку і даведацца больш падрабязнасцей можна па спасылцы.
Дэдлайн – 15 студзеня 2016 г.