Amsterdam Excellence Scholarship (AES) – стыпендыя для выбістных замежных студэнтаў памерам €25,000, якая пакрывае выдаткі на навучанне і пражыванне цягам 1 году (з магчымасцю прадлення) для навучання на магістарскіх праграмах факультэта навукі ва універсітэце Амстэрдама.
Крытэры адбору стыпендыятаў (у дадатак да крытэраў адбору на залічэнне на магістарскія праграмы)
- акадэмічныя поспехі (прыналежнасць да 10% лепшых студэнтаў свайго выпуску)
- акадэмічная якасць адукацыйнай установы, у якой была атрыманая папярэдняя ступень адукацыі
- якасць матывацыйнага ліста
- CV (якое ўключае таксама апісанне дадатковых актыўнасцяў – валанцёрства, спорт, міжнародны досвед і г.д)
- узровень валодання ангельскай мовай
- агульная якасць заяўкі
Як падаць заяўку?
Падача на стыпендыю з’яўляецца часткай працэса падачы заяўкі на навучанне на абранай магістарскай праграме (у аплікацыйнай форме неабходна будзе адказаць станоўча на пытанне пра жаданне ўдзельнічаць у конкурсе на стыпендыю). У матывацыйны ліст для падачы на праграму неабходна ўключыць інфармацыю, якая тлумачыць вашае жаданне атрымаць стыпендыю і што яна дасць вашай будучай акадэмічнай кар’еры.
Падрабязнасці пра стыпендыю тут.
Дэдлайн: 15 студзеня 2019