БАСС распачынае вясну з трохдзённага семінару па студэнцкім самакіраванні.
Калі: 17-19 сакавіка 2017 года.
Дзе: Мінск, вул. Старынаўская, 15.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты дзённай формы навучання беларускіх ВНУ з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
Удзельнікаў чакаюць:
- адукацыйныя блокі на тэму праектнага мэнэджменту, каардынацыі каманды, методыкі форум-тэатру і не толькі;
- 2 міжнародныя эксперты;
- плённыя дыскусіі і дэбаты на тэму студэнцкага самакіравання;
- а ў пятніцу вечарам завітае музычны госць!
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 15 сакавіка ў 23:59.
Фінансавыя ўмовы
Арганізацыйны унёсак – 5 рублёў (часткова пакрывае арэнду і кава-паўзы). Усе удзельнікі забяспечваюцца харчаваннем, а для іншагародніх яшчэ і пражыванне і кампенсацыя квіткоў за праезд у Мінск і назад.