Social Weekend ізноў шукае ідэі па змяненні сусвету

Да 28 лютага любы жыхар Беларусі можа прадставіць карысную для грамадства ідэю на Адзінадцаты рэспубліканскі конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend і атрымаць усе неабходныя рэсурсы для яе рэалізацыі: грошы, веды, сувязі.

У заяўцы дастткова апісаць існуючую праблему, прапанаванае яе рашэнне і першыя крокі па рэалізацыі. Заяўка падаецца да 28 лютага анлайн.

Якія праекты могуць удзельнічаць у Social Weekend? Любы праект (ідэя)? які нясе карысць грамадству альбо робіць сусвет лепшым: не дае знікнуць чамусьці добраму, паляпшае нешта ўжо існуючае альбо робіць штосьці новае і карыснае. Падрабязней пра крытэры адбору глядзіце тут.

24-25 лютага адбудзецца Хакатон Social Weekend, дзе ўсяго за два дні сотні людзей прыдумаюць і паспрабуюць ажыццявіць неверагодныя ідэі!

Дадатковая інфармацыя на сайце SocialWeekend.by, па тэлефону +375 29 87 97 400, альбо электроннай пошце napishi.sw@gmail.com.