Social Weekend прымае заяўкі з ідэямі, здольнымі змяніць свет

Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend прымае заяўкі з ідэямі, здольнымі змяніць свет да лепшага.

Лепшыя з іх атрымаюць фінансавую падтрымку на суму болей чым 50 тысяч рублёў.

Ідэі могуць быць звязаныя з культурай, медыцынай, ІТ, экалогіяй, інфраструктурай, адукацыяй і г.д.

Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць анлайн-форму на афіцыйным сайце — socialweekend.by. Удзельнічаць могуць як прыватныя асобы, так і арганізацыі, ініцыятыўныя групы. Заяўка мусіць уключаць у сябе асноўныя характарыстыкі будучага праекта альбо таго, што ўжо дзейнічае, сярод іх мусіць быць апісанне ідэі, каманды, бюджэта і тэрміна рэалізацыі.

Конкурс складаецца з некалькіх этапаў. Першы – народнае галасаванне. Па яго выніках 20 ідэй пройдуць у чвэрцьфінал і яшчэ 20 абярэ журы – ментары і эксперты, якія ў далейшыя будуць навучаць канкурсантаў праектнаму мэнэджменту, працы ў камандзе, маркетынгу, прасоўванню ў сацсетках, а таксама іншым навыкам, неабходныя для ўстойлівага развіцця.

Дэдлайн падачы заявак – 30 верасня.