Deutsche Gesellschaft e. V. запрашае зацікаўленых кандыдатаў на летнюю школу. Тэма – нямецкая культурная спадчына.
Калі: 20-26 жніўня 2017 года.
Дзе: Берлін, Нямеччына.
Што такое немецкая культурная спадчына? Ці ёсць яна ў краінах Цэнтральнай, Усходняй ці Паўднёва-Ўсходняй Еўропы? Ці належыць нямецкая мова да культурнай спадчыны? Што наконт нямецкай культурнай спадчыны анлайн? І што гэта наогул такое?
Удзельнікаў чакае праграма, якая будзе складацца з лекцый па нямецкай культурнай спадчыне, семінараў, вечароў кіно, прэзентацый кніг і дыскусій. Таксама студэнты атрымаюць магчымасць прадставіць свае тэмы і ідэі для аўдыторыі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- выдатна валодаць нямецкай мовай;
- паходзіць з адной з краін Цэнтральнай, Усходняй альбо Паўднёва-Ўсходняй Еўропы.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары цалкам аплочваюць пражыванне ўдзельнікаў і даезд да Берліну ды дадому.
Як падацца
Кандыдаты мусяць напісаць кароткі ліст на нямецкай, у якім трэба апісаць тэму, што можа быць прадстаўлена падчас летняй школы, пазначыць месца пражывання, універсітэт, спецыялізацыю, якуб вывучае кандыдат/ка. Аб’ём – не больш за 1 старонку. Адправіць ліст неабходна на е-адрас evelyna.schmidt@deutsche-gesellschaft-ev.de. Запрашэнне ў школу атрымаюць 20 удзельнікаў.
Дэдлайн – 6 чэрвеня 2017 года.