Міжнародная грамадская арганізацыя “SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусь” запрашае прыняць удзел у конкурсе на дзве адкрытыя вакансіі.
Спецыялiст па індывідуальнаму фандрайзінгу
Арганізацыя шукае маркетолага, які/ая будзе камунікаваць са спонсарамі, што ахвяруюць грошы на патрэбы дзяцей-сірот, прытулкаў для жанчын з дзецьмі, крызісных цэнтраў.
Патрабаванні:
- скончаная вышэйшая адукацыя ў галіне маркетынга альбо бізнэс-адміністравання;
- вопыт працы ў маркетынге / продажах альбо індывідуальным фандрайзінге;
- навыкі маркетынга – капірайтынг, арганізацыя кампаній па збору грошаў і аналітыка базы дадзеных;
- пажаданы вопыт працы з прамымі маркетынгавымі каналамі (F2F, тэлемаркетынг);
- валоданне ангельскай мовай.
Падрабязнае апісанне вакансіі тут.
Кіраўнік аддзела падтрымкі сям’і і дзяцей (SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны)
Арганізацыя шукае дасведчанага кіраўніка з вышэйшай псыхалагічнай адукацыяй, які/ая мае досвед працы з катэгорыяй дзяцей-сірот, сем’ямі у крызысных сытуацыях.
Патрабванні:
- скончаная вышэйшая адукацыя ў галіне псіхалогіі альбо педагогікі;
- вопыт працы ў сферы педагогікі альбо псіхалогіі – тры гады;
- веданне заканадаўства ў галіне псіхалагічнай дапамогі, аховы правоў дзяцей.
Падрабязнае апісаньне вакансіі тут.
Каб прыняць удзел у конкурсе вакансій, неабходна накіраваць рэзюмэ на эл. адрас hanna.butsnevich@sos-by.org.
Іншыя вакансіі можна паглядзець па спасылцы.