13 лютага Прыватная гасцёўня ў Маладзечна запрашае ўсіх зацікаўленых на праект, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу. Гэтым разам на лекцыю філосафа, паэта, перакладчыка Міхаіла Баярына “Ігнат Абдзіраловіч. Запавет формы, якая льецца”.
Лакацыя – вуліца Чыстая, 26, Маладзечна. Пачатак а 16:00.
Арганізатары – Лятучы ўніверсітэт, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і курсы беларускай мовы “Мова Нанова“.
Часткай культуры з’яўляюцца запаветы – узоры будучыні. Айцы-пачынальнікі беларускага праекту ўяўлялі сабе розныя вобразы Беларусі. І калі накласці іх як трафарэты на сучаснасць, можна ўбачыць, што яны збольшага завершаныя, мэты дасягнутыя.
Гэта значыць, што беларускі час завяршаецца і патрабуе ўзнаўлення. Калі ж скончыцца эмоцыя самасці, з якой паўставаў беларускі праект, нас чакае нармалізацыя, еўрапейскі стандарт. І няма, мабыць, большага здзеку з еўрапейскай першаснасці і самасці, чым гэтая самакаланізацыя.
Уваход на гасцёўню вольны.
Відэазапісы папярэдніх лекцый гэтага цыклу па спасылках:
- Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча. Лекцыя Паўла Баркоўскага;
- Абдзіраловіч і беларуская традыцыя. Лекцыя Ігара Бабкова;
- Творачы зруйнуем. Лекцыя Валянціна Акудовіча.
За анонсамі наступных падзей сачыце на сайце Лятучага ўніверсітэта.