Цэнтр навыкаў эмацыйнага інтэлекту “ZenFish” адкрывае свае дзверы 13 верасня і запрашае паўдзельнічаць у майстар-класах, пазнаёміцца з выкладчыкамі цэнтра і раскладам восеньскіх заняткаў.
Расклад Дня адчыненых дзвярэй:
14.00 Абедзенная кава / гарбата з Кацярынай Карповіч у цэнтры “Zenfish” (Чапаева, 3, Офіс 239)
15.00 – 16.20 Практыка усвядомленасці (Чапаева, 3, Офіс 239), вядзе К. Карповіч
17:00 – 18.20 Воркшоп “Сузалежная камунікацыя”, (Чапаева, 3, Офіс 239), вядзе Таццяна Пуцяцін, спецыяліст па асобасным развіцці і прафарыентацыі.
19.00 – 20.20 Знаёмства з выкладчыкамі цэнтра і іх курсамі (Чапаева, 3, канферэнц зала).
На Дні адчыненых дзвярэй будуць прадстаўлены асноўныя курсы “ZenFish”:
● «Нейраанатомія для жыцця»;
● «Усвядомленасць» – mindfulness stress reduction course;
● Базавы курс эмацыйнага інтэлекту;
● «Сярод усвядомленасці» – рэгулярная група практыкі медытацый;
Выкладчыкі курсаў:
● Андрэй Сокал – нейраанатам, неўролаг, дацэнт кафедры нармальнай анатоміі БДМУ;
● Таццяна Пуцяцін – псіхолаг, спецыяліст па экзістэнцыяльным кансультаванні і прафарыентацыі;
● Алена Рабкіна – гейм-дызайнер, спікер TEDx, вядучая ролевых гульняў жывога дзеяння (LARP);
● Карповіч Кацярына – кагнітыўна-паводніцкі тэрапеўт, вядучая канала «Псіхалогія Што?».
Уваход на ўсе мерапрыемствы Дня адчыненых дзвярэй свабодны, для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
Усе пытанні можна задаваць у групе цэнтра ў Facebook або па электронным адрасе zenfish.minsk@gmail.com