Спазнаць Нямеччыну за тыдзень

Akademie für Belarus прапануе ўдзел у тыднёвым семінары па спазнанні Нямеччыны.

Месца: Майнц. Перыяд: 16 – 26 жніўня 2016.

У праграме:

  • 18 дакладаў, прысвечаных тэмам палітыкі і грамадзянства Нямеччыны і Еўропы, пры тым больш увагі будзе звяртацца на жыццё зямлі Райнланд-Пфальц і гораду Майнц, прамысловасці і гандлёвай палаце Майнца, яго ўніверсітэту і прафесійным аб’яднанням;
  • экскурсіі па Майнцу і Візбадэну, наведванне Франкфурта і Кёльна.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 да 35 гадоў;
  • добрае валоданне нямецкай мовай;
  • зацікаўленасць у тэмах палітыкі, культуры, і грамадзянства Нямеччыны.

Фінансавыя ўмовы:

Кошт удзела – 250 €. Арганізатары пакрываюць выдаткі на транспарт (аўтобус), візу і страхоўку, пражыванне, а таксама часткова на харчаванне.

Каб прыняць удзел, неабходна сабраць:

  • запоўненую заяўку;
  • матывацыйны ліст (1-2 старонкі);
  • CV;
  • пацьверджанне валодання нямецкай мовай …

… і даслаць на адрас:

Akademie für Belarus

c/o Franz Blum M.A.

Leibnizstraße 15

D-55118 Mainz

Deiutschland

… ці па e-mail: akademie@MainzMinsk.de

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 траўня 2016.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.