Праект “Корпус кажа” запрашае на лекцыю у новым фармаце – Pecha Kucha, – падчас якой шэсць лекараў распавядуць пра свой асабісты і прафесійны досвед.
Калі: 3 чэрвеня 2019, 20:00 – 22:00.
Дзе: Культ.цэнтр “Корпус”, пр-т Машэрава 9, корпус 8.
Pecha Kucha – гэта міні-лекцыі, дзе ў кожнага спікера ёсць 6 хвілін 40 секунд на раскрыццё тэмы, колькасць слайдаў у прэзентацыі абмежавана да 20 і распавядаць пра кожны слайд можна максімум 20 секунд.
Пра што распавядуць лекары:
- калі не трэба выклікаць хуткую;
- што стромкага ёсць у нашай медыцыне;
- як у актыўным спорце можна ўжываць прынцыпы тэрапіі спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў;
- ці бяспечна выкарыстоўваць менструальную чару.
Уваход вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.