Навуковы фонд Парламенту Берліна з 1994 года падтрымлівае маладых навукоўцаў і прапануе ім стыпендыі.
Мэта стыпендыяльнай праграмы – падтрымаць сяброўскія кантакты з краінамі, якіх закранула Другая сусветная вайна, паглыбіць і пабудаваць новыя партнёрскія сувязі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- прафесійная кваліфікацыя;
- удзел у грамадзянскім жыцці сваёй краіны.
Стыпендыяты на працягу аднаго года будуць атрымоўваць досвед у навуковых колах Берліна, а таксама бліжэй знаёміцца з культурай, ладам жыцця і жыхарамі горада.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыю атрымаюць 15 чалавек. Штомесяц яны будуць атрымоўваць стыпендыю памерам 1100 еўра (для выпускнікоў ВНУ) і 1630 еўра (для аспірантаў), з іх 330 еўра пойдуць на аплату Міжнароднага вучэбнага цэнтра Берліна. Апроч гэтага, кампенсуюцца выдаткі на падарожжа ў Берлін і дадому.
Дэдлайн – 15 снежня 2016 года.
Падрабязней пра праграму і неабходныя дакументы можна знайсці тут.