Стаць “ценем” на дзень для прафесіянала: бліц-стажыроўка для дзяўчат

Да ўвагі дзяўчат ад 18 да 24 гадоў, якія жывуць у Беларусі: у сакавіку і красавіку амбасадары, бізнес-лідары і кіраўнікі прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у Беларусі запросяць дзяўчат, якія бачаць сябе лідарамі ў будучыні, на бліц-стажыроўкі. Ініцыятыва прымеркаваная да сёлетняга Міжнароднага дня салідарнасці жанчын.

Мы прапануем магчымасць правесці адзін поўны працоўны дзень з прафесіяналам у сферы міжнародных адносін, бізнесу ды інш., каб зразумець, чаму яго/яе праца вартая таго, каб яе рабіць, як рабіць гэтую працу добра і ці падыходзіць такі прафесійны выбар менавіта Вам.

Умовы:

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне ў Мінску, калі неабходна.

Як падацца:

Каб падаць заяўку, запоўніце форму па спасылцы. Дэдлайн – 23:59 25 лютага. Не пазней за 1 сакавіка арганізатары паведамяць пра вынікі адбору.

Больш інфармацыі – тут.