Стаць журналістам вялікага спартыўнага мерапрыемства

Міжнародная федэрацыя ўніверсітэцкага спорта (FISU) і Арганізацыйны Камітэт Летняй Універсіяды 2017 распачынаюць прыём заявак на праграму маладых рэпарцёраў FISU Young Reporters Programme.

Працягласць праграмы і месца: жнівень 2017, падчас 29 Летняй Універсіяды ў горадзе Тайбэй.

2-4 спартыўныя журналісты / студэнты факультэтаў журналістыкі ці камунікацыі з розных кантынентаў будуць абраны Камітэтам FISU па медыях і камунікацыі. Яны будуць працаваць разам з журналістамі з горада Тайбэй.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 21-25 гадоў:
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • веды спартыўнай журналістыкі.

Дэдлайн для падачы заяўкі – 1 лістапада 2016. Адбор кандыдатаў будзе адбывацца да сярэдзіны лютага 2017 года.

Больш падрабязнасцей можна атрымаць тут ці тут. Па пытаннях падачы заяўкі звяртайцеся на паштовую скрыню media@fisu.net.

***

Як гэта было і можа быць, чытайце ў артыкуле ад удзельніцы Праграмы ў 2015 годзе.