На падзеі вы зможаце пазнаёміцца з двума новымі інструментамі для павышэння якасці ў навучальных мабільнасцях і дапаможаце распаўсюдзіць гэтыя інструменты па ўсёй Еўропе, каб даць маладым людзям вялікі вопыт навучання за мяжой. Калі вы прыхільнік/ца міжнародных маладзёжных праектаў і якасці, гэты праект для вас!
Што: Канферэнцыя – сімпозіум – форум
Калі: 22-24 ліпеня 2019
Дзе: Будапешт, Венгрыя
Стварэнне сеткі паслоў якасці
Вясной 2019 года Еўрапейская платформа па навучальнай мабільнасці (EPLM) запусціла два новыя інструменты для падтрымкі якасці ў праектах мабільнасці навучання ў моладзевай сферы: www.QualityMobility.app і Даведнік па якасці ў галіне навучальнай мабільнасці.
Каб пашырыць веды і выкарыстанне гэтых двух новых інструментаў па ўсёй Еўропе, каманда ў партнёрстве з Еўрапейскай камісіяй і Саветам Еўропы, a таксама SALTO Inclusion і Diversity Resource Centre арганізуюць сустрэчу па стварэнні сеткі паслоў якасці (мультыплікатараў).
Мэты падзеі:
- Больш падрабязна пазнаёміцца з двума новымі інструментамі якасці EPLM;
- Абмеркаваць і распрацаваць план распаўсюджвання і выкарыстання на еўрапейскім і нацыянальным узроўнях;
- Пашырыць змест прыкладання і прадугледзець магчымыя даспрацоўкі ў дапаможніку;
Мэтавая група
- Прадстаўнікі арганізацый, якія дзейнічаюць у сферы навучальных мабільнасцяў у моладзевай сферы на нацыянальным і еўрапейскім узроўнях, атрымальнікі грантаў ад Еўрапейскага моладзевага фонду, Эразмус + (моладзь), Еўрапейскага корпуса салідарнасці і іншых схем фінансавання;
- Члены Нацыянальных саветаў моладзі, сеткі па працы з моладдзю і парасонавыя арганізацыі з магчымасцю распаўсюджвання гэтых інструментаў сярод кантактаў і за яе межамі;
- Трэнеры еўрапейскіх навучальных супольнасцей, якія могуць выкарыстоўваць гэтыя інструменты на сваіх навучальных курсах, якія забяспечваюць якасць у праекты мабільнасці навучання для маладых людзей.
Умовы
Выдаткі будуць пакрытыя арганізатарамі. Усе ўдзельнікі будуць размяшчацца ў аднамесных нумарах у Еўрапейскім моладзевым цэнтры Рады Еўропы ў Будапешце.
Заяўка
Усе, хто зацікаўлены, могуць падаць заяўку на сайце да 20 чэрвеня 2019 (23:59 CET)
Абраных удзельнікаў і ўдзельніц праінфармуюць да 23 чэрвеня 2019 года.