ОПІ шукае дырэктара Канферэнцыі па мадэляванні ААН МІНТМУН на перыяд са жніўня 2019 г. па жнівень 2020. Асноўныя патрабаванні – гэта выдатная англійская і ўдзел у хаця б адной канферэнцыі мінулых гадоў. Пасада валанцёрская, але пры паспяховым выкананні абавязкаў ёсць магчымасць перайсці на пазіцыю міжнароднага мэнеджара ОПІ, у тым ліку атрымаць размеркаванне на працу. Падрабязная інфармацыя тут.
Як падаць заяўку?
Адправіць на пошту ngo.oip@gmail.com сваё рэзюмэ і кароткі матывацыйны ліст з пазнакай «МУНдырэктар», у якім вы тлумачыце свой інтарэс да гэтай магчымасці. Не забудзьцеся пазначыць нумар мабільнага тэлефона.
Дэдлайн: 20 ліпеня.