Моладзь ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў запрашаецца да ўдзелу ў праграме лідарства “Altemus“. Навучанне адбудзецца ў сярэдзіне жніўня 2016 года ў Гішпаніі ды Партугаліі.
Праграма скіравана на развіццё лідарскіх якасцей і навыкаў, набыццё новага досведу працы з супольнасцю і міжнародны абмен.
Удзельнікі праграмы змогуць даведацца больш пра планаванне, пастаноўку мэтаў, пабудову каманды і вырашэнне праблемаў у калектыве.
У праграмным трэнінгу возьме ўдзел міжнародная каманда кваліфікаваных прафесіяналаў. Па заканчэнні ўдзельнікі атрымаюць адпаведныя сертыфікаты.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства Беларусі, Украіны, Арменіі, Грузіі, Кіргізіі, Турцыі, Расіі, Аргенціны, Бразіліі, Кубы, Чылі, Індыі , Малайзіі, Мексікі, В’етнама, М’янмы (Бірмы), Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі; вітаюцца ўдзельнікі з краін Балтыі, Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, Балканаў, а таксама прызнаныя ўцекачы, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў ЕЗ або Канадзе, ці стыпендыяты DAFI;
- узрост – 20-29 гадоў;
- валоданне ангельскай мовай;
- добрая фізічны і псіхічны стан, здольнасць вытрымаць 5-8-гадзінную вандроўку пешшу з заплечнікам вагой у 10 кг па горнай альбо пагорыстай мясцовасці.
Арганізатары заахвочваюць удзел маладых людзей, якія імкнуцця да развіцця чалавечых якасцей і лідарскага патэнцыялу.
Вітаюцца кандыдаты, якія працуюць:
- з уразлівымі сацыяльнымі групамі (дзецьмі, сталымі людзьмі, людзьмі з інваліднасцю, мігрантамі, псіхічна хворымі, моладдзю з групаў рызыкі);
- у галіне супрацьдзеяння карупцыі, дыскрымінацыі, беднасці;
- у кірунку прамоўцыі аховы навакольнага асяроддзя і адукацыі;
- у сферы сацыяльных інавацый.
Фінансавыя ўмовы
Удзел студэнтаў – бясплатны, працоўныя маюць зрабіць унёсак у памеры 75 еўра.
Пражыванне і харчаванне ўдзельнікі аплочваюць самастойна (прыкладна 45 еўра на дзень). Для невялікай колькасці ўдзельнікаў прадугледжаны стыпендыі. Кандыдаты на стыпендыі мусяць ліставаць на е-мэйл Scholarships2016@altemus.org.
Падаць заяўку можна на гэтай старонцы.
Дэдлайн – 15 сакавіка 2016 года.
З дадатковымі пытаннямі неабходна звяртацца на е-мэйл ALP2016@altemus.org. Больш інфармацыі – тут.
Паводле by.odb-office.eu