Праграма “Лідарства ў мясцовых супольнасцях” запрашае ўсіх зацікаўленых развіць лідарскія здольнасці, навучыццца вызначаць патрэбы сваёй супольнасці, планаваць дзеянні па вырашэнні праблем і ўвасабляць іх у жыццё.
Да ўдзелу запрашаюць актыўных людзей, якія займаюцца паляпшэннем жыцця сваёй лакацыі. Заяўку могуць быць як індывідуальныя, так і камандныя (2-3 кандыдаты).
Праграма ўключае чатыры сесіі з практычнымі заданнямі, якія дазволяць засвоіць і выпрабаваць атрыманыя веды і навыкі. Кожнага ўдзельніка будуць суправаджаць кансультанты-ментары. Запрошаныя эксперты правядуць дадатковыя майстар-класы і лекцыі.
Тэматычныя блокі сесій:
- мясцовая супольнасць і ацэнка яе патрэб;
- планаванне працы ў мясцовай супольнасці: ад ідэй да дзеянняў;
- групавая фасілітацыя і публічнае выступленне;
- адвакатаванне і праца са СМІ.
Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна запоўніць анлайн-заяўку.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на адрас locaLeaders@gmail.com. Падрабязнае апісанне праграмы знаходзіцца тут.
Дэдлайн – 12 кастрычніка 2015 г.