Праект “Даступная дапамога і догляд” шукае валанцёраў.
Праект скіраваны на дапамогу ахвярам вайны. Гэта сталыя людзі, якім патрэбна дапамога ў сябе дома.
Задачы валанцёраў – зайсці ў госці, пагутарыць, даведацца, якая медыцынская дапамога патрэбна чалавеку, ці рэгулярна ён прымае лекі. Пры неабходнасці трэба выклікаць урача ці схадзіць у палікліку, калі там не патрэбна прысутнасць самога сталага чалавека.
Па больш падрабязную інфармацыю можна звяртацца да каардынатара праекту Дзмітрыя Клімковіча +375 29 6025959.
Праект “Даступная дапамога і догляд” рэалізуецца дабрачыннай установай “Цэнтр па аказанні сацыяльных паслуг розных катэгорыям насельніцтва” пры падтрымцы Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Ўзаемаразуменне” і фінансуецца нямецкім фондам “Памяць, адказнасць, будучыня”.