Валанцёрская праграма Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (UNV), скіраваная на падтрымку міра і развіцця ва ўсім свеце, шукае новых практыкантаў.
Віды валанцёрскай працы:
- доўгатэрміновае (ад 12 месяцаў) і кароткатэрміновае (да трох месяцаў) міжнароднае кваліфікаванае валанцёрства;
- валанцёрства для моладзі ад 18 да 29 гадоў;
- анлайн-валанцёрства;
- валанцёрства ў Беларусі.
Валанцёрам давядзецца спраўляцца з заданнямі рознага кшталту. Кандыдаты мусяць быць гатовымі да працы ў розных месцах і павінны ўмець хутка прыстасоўвацца да жыцця ў розных умовах і працаваць пры розных абставінах. Канчатковае месца працы ўдзельніка будзе вядома толькі пасля таго, як яго/ яе возьмуць на працу.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- моцная матывацыя і прыхільнасць да прынцыпаў і каштоўнасцяў валанцёрства;
- здольнасць працаваць у мульцікультурным асяродку;
- здольнасць адаптацыі да цяжкіх умоваў;
- добрыя міжперсанальныя і арганізацыйныя навыкі;
- вышэйшая або тэхнічная сярэдне-спецыяльная адукацыя;
- два гады адпаведнага працоўнага досведу;
- 25 гадоў і вышэй для кваліфікаванага валанцёрства, 18-29 для моладзевага валанцёрства;
- добрае валоданне прынамсі адной з трох працоўных моваў UNV: ангельскай, французскай або гішпанскай.
Фінасавыя ўмовы
Арганізатары аплочваюць пражыванне, транспартныя выдаткі да месца праходжання стажыроўкі і назад, медыцынскую страхоўку, штогадовы адпачынак, дапамогу на перасяленне, якое разлічваецца па заканчэнні стажыроўкі і выплочваецца пры здавальняючым праходжанні стажыроўкі.
Як падацца
Каб стаць валянцёрам / валянцёркай ААН, неабходна запоўніць заяўку.
Заяўкі прымаюцца на працягу года.