Youth Labour Rights абвяшчае набор на школу юрыдычных кансультантаў па працоўных правах моладзі, дзе асаблівая ўвага надаецца тэме размеркавання выпускнікоў навучальных устаноў. Праграма школы доўжыцца 9 месяцаў і ўключае 7 вочных сустрэч у мінску і 9 вэбінараў. Абраныя кандыдаты возьмуць непасрэдны ўдзел у працы юрыдычнай клінікі. Удзел ва ўсіх мерапрыемствах абавязковы. Першая сустрэча – 30 верасня.
Фінансавыя ўмовы:
Навучанне ў школе бясплатнае. Выдаткі на транспарт удзельнікі нясуць самастойна.
Прыняць удзел у школе могуць студэнты і выпускнікі ВНУ ва ўзросце да 26 гадоў. Наяўнасць юрыдычнай і сумежнай адукацыі або валанцёрскага досведу стане перавагай пры падчас адбору.
Дэдлайн падачы заяўкі – 17 верасня.
Падрабязней пра праграму школы, тэмы і ўмовы ўдзелу можна даведацца тут.