12-13 снежня адбудзецца фінальная імпрэза Startup-Weekend’у, якая збярэ 300 удзельнікаў.
Да ўдзелу запрашаюцца тыя, хто…
- жадае прадставіць уласны праект, што можа змяніць свет;
- цікавіцца прадпрымальніцтвам і інавацыямі.
Цягам двух дзён аўтары стартапаў прэзентуюць свае праекты экспертам у сферы тэхналогій і развіцця бізнэсу, прадстаўнікам інвестыцыйных фондаў, банкаў, карпарацый, гандлю, дзяржаўных структур, а таксама “засвецяць” праект у вядомых СМІ.
Арганізатар імпрэзы – “Стартаптэхналогіі”.
Мэта – прадставіць прастору для стварэння і прасоўвання прарыўных ідэй, карысныя сувязі і экспертызу. Праекты высокага ўзроўню знойдуць неабходныя інвестыцыі.
Удзельнікі “Стартап года – 2015” заглыбяцца ў свет бізнэсу, інавацый і тэхналогій. Кожны аўтар напрыканцы сустрэчы атрымае больш за 30 экспертных ацэнак свайго праекту, што дапаможа не толькі дапрацаваць прэзентацыю і палепшыць яго, але прывабіць канкрэтнага інвестара, знайсці партнёра.
Падчас майстар-класаў аўтары стартапаў атрымаюць адказы на актуальныя пытанні:
- Як рыхтавацца да прэзентацыі?
- Як зацікавіць патэнцыйнага кліента, інвестара?
- Як не згубіцца перад публікай? і г.д.
Асноўнай часткай конкурсу стануць самі прэзентацыі. На выступ адводзіцца тры хвіліны. Пасля чаго эксперты мусяць даць фідбэк, канкрэтныя парады, як палепшыць праект. Пераможцы атрымаюць заслужаныя ўзнагароды. Якія? Пакуль сакрэт.
Папярэднюю рэгістрацыю на імпрэзу можна прайсці тут.
Больш падрабязнасцей на сайце startupbelarus.by.