Стартап-хаб Imaguru, Magnetic Latvia Startup и Агенцыя інвестыцый і развіцця Латвіі (LIAA) пры падтрымцы TechChill і Startin.LV запрашаюць на Minsk-Riga Statup train – першы міжнародны хакатон у цягніку.
Калі: 28 жніўня 2018 – 1 верасня 2018.
Дзе: пачнецца ў Мінску, працягнецца ў цягніку, а скончыцца ў Рызе.
Мэта Minsk-Riga Startup Train – даследаваць і зблізіць экасістэмы краін, пазнаёміць стартапы, бізнес-анёлаў і інвестараў з Беларусі і Латвіі.
Праграма
Удзельнікі з Латвіі прыедуць у Мінск 28 жніўня і пазнаёмяцца з беларускімі стартаперамі на майстар-класах і нэтворкінг-сесіях. Сам хакатон пачнецца ўвечары і працягнецца ў начным цягніку да Рыгі, дзе каманды будуць працаваць над праектамі. Фінал адбудзецца 31 жніўня і адзначыцца грандыёзным пітчынгам перад бізнес-анёламі, фундатарамі і ментарамі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- праграмісты, дызайнеры, маркетолагі і стартап-энтузіясты;
- узрост ад 18 гадоў.
Варыянты ўдзелу:
- у складзе ўласнай каманды з гатовай стартап-ідэяй;
- далучыцца да адной з каманд, што азначаны на сайце;
- у якасці спецыяліста-адзінотніка без стартап-ідэі – тады арганізатары дапамогуць знайсці на хакатон прыдатную кампанію.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у хакатоне бясплатны. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне, а таксама аказваюць візавую падтрымку.
Дэдлайн падачы заяўкі – 13 жніўня 2018.
Больш падрабязнасцей на сайце і ў Facebook-суполцы.