Супрацоўнікаў і парнёраў арганізацый, якія рэалізуюць праекты ў межах праграмы “Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай суполкай у краінах Усходняга партнёрства і Расіі”, запрашаюць на трохдзённае нэтворкінг-мерапрыества ў Нямеччыне.
Калі: 24-26 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Берлін, Нямеччына (Hollywood Media Hotel, Kurfürstendamm 202).
Удзельнікі і ўдзельніцы мерапрыемства змогуць стварыць і ўмацаваць карысныя сувязі, падзяліцца ведамі і вопытам па рэалізацыі праектаў, а таксама паразважаць над наступнымі тэмамі:
- памяць і падыход да гісторыі;
- вырашэнне канфліктаў / медыяцыя;
- моладзевы абмен;
- актывізацыя дзейнасці моладзі ў грамадстве.
Працоўныя мовы: ангельская, руская, нямецкая. Праца будзе праходзіць з дапамогай трэнераў у групах па 10 чалавек, кожная з каторых будзе факусавацца на адной з тэм.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на праезд і пражыванне пакрываюцца арганізатарамі.
Арганізатары: Інстытут міжнародных адносін (ifa), фінансавая падтрымка Міністэрства замежных спраў Нямеччыны.
Дэдлайн падачы заяўкі – 17 верасня 2017 года.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да куратаркі мерапрыемства Ларысы Харчанка: Kharchenko@ifa.de.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.