Праграма шматбаковай дыпламатыі ААН запрашае на стажыроўку студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў ВНУ, якія зацікаўлены ў прафесійным досведзе працы ў мульцікультурным атачэнні і атрыманні ведаў аб працы сусветнай арганізацыі.
Стыжыроўка пачынаецца 5 верасня і будзе цягнуцца ад 4 да 6 месяцаў. Практыканты мусяць праводзіць на працоўным месцы поўны дзень. Але таксама магчымыя стажыроўкі з частковай занятасцю, аднак гэтае пытанне патрэбна абмеркаваць з арганізатарамі да пачатку стажыроўкі.
Пaд кіраўніцтвам каманды практыканты будуць удзельнічаць у распрацоўцы і праектаванні прадукцыі ЮНІТАР (брашуры, рэкламныя аб’явы, інтэрнэт-рэкламы, вэб-прадукцыя). Практыкант будзе дапамагаць у гэтым, а таксама дэманстраваць арыгінальнасць, прафесіяналізм, творчасць падчас адаптацыі прадукцыі да патрабаванняў ЮНІТАР. Таксама яны будуць адказнымі за інфармацыйную дзейнасць.
Фінансавыя ўмовы
Стажыроўка не аплочваецца, але практыканты будуць атрымоўваць невялікую стыпендыю штомесяц на пакрыццё транспартных выдаткаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць навучэнцам універсітэта альбо мець ступень бакалаўра ў такіх дысцыплінах як графічнае праектаванне, лічвабыя медыі, журналістыка, міжнародныя дачыненні, гісторыя, паліталогія, лінгвістыка, філалогія ці сумежныя дысцыпліны;
- мець зацікаўленасць у графічным дызайне, метадах дастанцыйнага навучання;
- праяўляць крэатыўнасць і прафесіяналізм, мець арганізацыйныя здольнасці, адказнасць ды ініцыятыўнасць;
- выдатна працаваць з кампутарам і ўмець працаваць з праграмамі InDesign, Photoshop;
- добра валодаць ангельскай мовай, падажана ведаць французскую мову.
Для ўдзелу ў стажыроўцы неабходна даслаць CV і матывацыйны ліст на е-адрас mdp-elearning@unitar.org. У тэме ліста неабходна пазначыць “UNITAR’s Multilateral Diplomacy Programme: Internship/Traineeship -Training opportunity”.
Дэдлайн – 1 ліпеня 2016 года.