У кастрычніку 2019 г. Аддзел па пытаннях палітыкі, друку і інфармацыі прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь распачынае чатырохмесячную стажыроўку для маладых выпускнікоў і спецыялістаў. Стажыроўка можа быць падоўжана да шасці месяцаў.
Аддзел займаецца распрацоўкай аналізу і рэкамендацый для штаб-кватэры па шматлікіх тэмах, сярод якіх:
- Палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя падзеі ў краіне, у тым ліку пытанні, звязаныя з эвалюцыяй грамадзянскай супольнасці і становішчам з правамі чалавека;
- Знешняя палітыка і бяспека Беларусі, у тым ліку ў кантэксце Усходняга партнёрства;
- Галінавыя пытанні, у прыватнасці, гандаль і энергетычная бяспека.
Асноўныя задачы:
- Збор дадзеных і аналіз сацыяльна-эканамічных паказчыкаў у краіне;
- Удзел ва ўнутраных і знешніх нарадах / мерапрыемствах;
- Падтрымка работы аддзелу, у тым ліку ў сувязі з інфармацыйнымі праектамі і візітамі ў Рэспубліку Беларусь;
- Удзел у вядзенні даследаванняў і справаздачнасці аддзелу па ўнутраных пытаннях у Рэспубліцы Беларусь;
- Удзел у падрыхтоўцы і ажыццяўленні дзейнасці па дыпламатыі прадстаўніцтва ЕС;
- Дапамога ў распрацоўцы і рэалізацыі інфармацыйных і камунікацыйных прадуктаў.
Што чакаюць ад вас:
- Універсітэцкая ступень у галіне міжнародных адносін, паліталогіі, права, сацыялогіі, эканомікі або сумежнай галіне;
- Выдатнае валоданне англійскай мовай;
- Добрае валоданне рускай мовай, веданне беларускай мовы будзе перавагай;
- Добрыя аналітычныя навыкі;
- Цікавасць да спраў ЕС і палітыкі суседства;
- Веданне інстытуцыйнай сістэмы і палітычнага ландшафту Рэспублікі Беларусь было б карысным сродкам;
- Здольнасць працаваць у камандзе і самастойна, з увагай да дэталяў.
Як падацца:
Даслаць (CV), згенераванае на Europass, матывацыйны ліст і анкету на адрас электроннай пошты: DELEGATION-BELARUS-RECRUITMENT@EEAS.EUROPA.EU з пазнакай Funded Traineeship – PPI. Дэдлайн – 9 жніўня.
Падраязней пра стажыроўку – тут.