Нямецкі парламент (der Deutsche Bundestag) сумесна з Freie Universität Berlin, Humboldt-Universität (Berlin), а таксама Тэхнічным універсітэтам Берліну прапануе міжнародную парламенцкую стыпендыю.
Калі: 1 сакавіка – 31 ліпеня 2019 года.
Дзе: Берлін, Нямеччына.
Мэта праграмы – падтрымаць стасункі паміж Нямеччынай і краінай-удзельніцай, паглыбіць разуменне культурнай разнастайнасці і мірнае суіснаванне разам.
У праграме ўдзельнічае 41 краіна, у тым ліку Беларусь.
Праграма доўжыцца 5 месяцаў і ўяўляе сабой стажыроўку ў Нямецкім парламенце, а таксама мерапрыемствы і семінары. Перад стажыроўкай удзельнікі наведаюць тры партнёрскія ўніверсітэты, дзе яны атрымаюць уводзіны ў мясцовае акадэмічные жыццё. Таксама яны пазнаёмяцца з дэпутатам, з якім будуць працаваць падчас стажыроўкі.
Задачы практыканта / практыканткі
Практыканты будуць актыўна супрацоўнічаць з бюро дэпутата. Ім будуць даручаць розныя заданні:
- экспертныя распрацоўкі;
- укладанне прамоў, напісанне артыкулаў і лістоў;
- падрыхтоўка паседжанняў;
- рашэнне сакратарскіх абавязкаў.
Да таго ж, практыканты будуць суправаджаць дэпутатаў на паседжаннях камітэтаў, фракцый, нарадаў, у выніку яны атрымаюць уяўленне пра ўнутраныя ўзаемасувязі ў Парламенце, яго функцыі і г.д. Прадугледжана таксама наведванне выбарчай акругі дэпутата.
Патрабаванні да кандыдытаў:
- грамадзянства Беларусі (двайное гармадзянства магчыма);
- скончаная вучоба ва ўніверсітэце;
- добрае валоданне нямецкай мовай (узровень – мінімум В2);
- цікавасць да палітычных і грамадскіх узаемаадносінаў, а таксама да гісторыі Нямеччыны;
- узрост – да 30 гадоў.
Адбор удзельнікаў адбываецца ў два этапы. Першы – праз амбасаду ў Мінску. Абраныя на другую ступень кандыдаты атрымаюць персанальнае запрашэнне на сумоўе восенню/зімой 2018 года.
Каб стаць удзельнікам, неабходна даслаць пералічаныя дакументы:
- анкету;
- матывацыйны ліст, у якім кандыдат абгрунтуе сваё жаданне стаць практыкантам (не больш за дзве старонкі);
- адсканаваны дыплом (арыгінал альбо завераную копію);
- падцверджанне валодання мовай (сертыфікат);
- дзве рэкамендацыі;
- фотаздымак;
- копія пашпарту
у фармаце PDF (файл трэба назваць сваім імем і прозвішчам) на е-адрас info@minsk.diplo.de.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя прадугледжвае штомесяцовыя выплаты ў памеры 500 еўра, бясплатнае пражыванне, медыцынскае страхаванне. Таксама вяртаюцца выдаткі на праезд у Берлін і дадому. Стыпендыя фінансуецца Нямецкім Парламентам.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце.
Адрас, па якім можна звярнуцца да выпускнікоў праграмы, – ips.belarus@gmail.com.
Дэдлайн – 30 чэрвеня 2018 года.