UNDP у Беларусі запрашае студэнтаў на стажыроўку.
Працягласць стажыроўкі – мінімум 6 тыдняў, максімум – паўгады.
Працоўныя мовы – русская і ангельская.
Тыповыя заданні для інтэрнаў складаюцца з:
- правядзення даследаванняў;
- напісання дакументаў;
- упарадкавання інфармацыі;
- дапамогі ў арганізацыі канцерэнцый, форумаў ды іншых супольных івэнтаў;
- публікацыі гісторый / лепшых практык.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць студэнтам магістратуры альбо больш высокай ступені адукацыі;
- ці быць студэнтам апошняга акадэмічнага года навучання.
Каб стаць інтэрнам у арганізацыі, неабходна:
- запоўніць аплікацыйную форму;
- далучыць да яе CV;
- прадставіць ліст, які падцвярджае, што кандыдат з’яўляецца студэнтам, і ў якой пазначана, калі ён сканчае навучанне.
Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.
Інтэрн можа праходзіць стажыроўку як на часткова, так і поўны працоўны дзень. Стажыроўка не аплочваецца.
Падрабязнасці і неабходныя для падачы заяўкі дакументы можна адшукаць па спасылцы.