Стажыроўка для журналістаў у Нямеччыне

Арганізацыя Internationale Journalisten-Programme запрашае журналістаў і журналістак, якія спэцыялізуюцца на міжнароднай тэматыцы, атрымаць дадатковую кваліфікацыю падчас стажыроўкі за мяжой.

Калі: сярэдзіна кастрычніка 2018 года.
Працягласць: 9 тыдняў.
Дзе: 4 дні ў Маскве (семінар), 8 тыдняў у Нямеччыне (стажыроўка).

У 2018 арганізацыя Internationale Journalisten-Programme (IJP) ужо 18 раз запрашае журналістаў краін СНД і Прыбалтыкі прыняць удзел у праграме стажыровак. Адначасова стыпендыі будуць выдавацца журналістам, якія змогуць прайсці стажыроўку ў адной з праграмных краін.

Месца стажыроўкі ў Нямеччыне вызначаецца IJP.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • запрашаюцца фрылансеры і штатныя супрацоўнікі газет, тэле- і радыёкампаній, а таксама інтэрнэт-выданняў;
  • грамадзянства адной з наступных краін: Расія, Грузія, Украіна, Беларусь, Арменія, Азербайджан і іншыя краіны СНД, а таксама Прыбалтыкі;
  • узрост 23-35 гадоў;
  • валоданне нямецкай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыя выдае адначасовыя стыпендыі ў памеры 3.800 евро. Гэта сума пакрывае выдаткі на пераезд, страхоўку і пражыванне ў Нямеччыне.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 красавіка 2018.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.