Бундэстаг ізноў прапаноўвае стажыроўкі для маладых беларусаў.
Перыяд – з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2017 года.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- беларускае грамадзянства;
- скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр, спецыяліст, магістр);
- добрае валоданне нямецкай мовай;
- арыентаванне ў нямецкай палітыцы, бізнэсе, гісторыі;
- сфера дзейнасці: дзяржаўная служба, медыі, палітыка, НДА, вышэйшая адукацыя і інш;
- узрост – да 30 гадоў (дата нараджэння – пазней за 1 сакавіка 1986 года).
Фінансавыя ўмовы
Абраныя кандыдаты штомесяц будуць атрымліваць стыпендыю памерам 500 еўра. Таксама ім кампенсуюцца выдаткі на дарогу, медыцынскае страхаванне. Да таго ж забяспечваецца пражыванне стыпендыятаў (бясплатнае месца ці кампенсацыя выдаткаў памерам 300 еўра штомесяц).
Неабходныя дакументы:
- запоўненая анкета;
- матывацыйны ліст (не больш за 2 старонкі);
- пасведчанне аб сканчэнні адукацыі;
- вельмі добрае валоданне нямецкай мовай і афіцыйнае падцверджанне сертыфікатам;
- 2 рэкамендацыйныя лісты;
- пашпартны фотаздымак у электронным выглядзе;
- копія пашпарта.
Больш падрабязная інфармацыя і дэталёвы спіс патрабаванняў да заяўкі – на сайце.
Дэдлайн – 30 чэрвеня 2016 г.