KPRC Channel 2 (Х’юстан, ЗША) прапануе студэнтам пашырыць свае практычныя навыкі ў галіне камунікацыі падчас стажыроўкі ў розных аддзелах тэлеканалу.
Дзе: Х’юстан, ЗША.
Перыяд: стажыроўка можа адбывацца увесну, восенню (4 месяцы) ці ўлетку (2 месяцы).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- студэнты, старэйшыя за 18 гадоў;
- студэнты акрэдытаваных універсітэтаў, якія навучаюцца мінімум на другім курсе;
- адукацыя ў сферы, якая мае дотык да працы на тэлебачанні ці да маўлення;
- абавязкова: дамашні ўніверсітэт павінен залічыць стажыроўку ў якасці іспыту, заліку ці навуковай/дыпломнай працы.
Неабходныя дакументы:
- рэзюме;
- матывацыйны ліст (трэба пазначыць, у якім аддзеле кандыдат жадае праходзіць стажыроўку – надвор’е, спорт, навіны, а таксама час, калі ён/яна будзе праходзіць стажыроўку) ;
- ліст ад навуковага кіраўніка або дэкана факультэта пра тое, што стажыроўка будзе залічана як іспыт, залік ці іншае;
- запоўненая рэгістрацыйная форма.
Стажыроўка аплочваецца.
Усе дакументы трэба даслаць Елізабет Нава на enava@kprc.com. Дэдлайн для вясенняй стажыроўкі – 18 лістапада 2016.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.