Стажыроўка ў Брусэлі!

Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт прапануе стажыроўкі для таленавітых выпускнікоў універсітэтаў.

Працягласць праграмы – 5 месяцаў. За гэты перыяд практыканты змогуць даведацца болей пра ролю Камітэта і яго дзейнасць у Еўропе, набыць прафесійны досвед у мульцікультурным асяродку. Стажыроўкі пачынаюцца ў лютым і верасні кожнага года.

Лакацыя – Брусэль, Бельгія.

Тэрміны падачы заявак на стажыроўку:

  • з 1 ліпеня па 30 верасня на веснавы семестр (з лютага па ліпень);
  • з 3 студзеня па 31 сакавіка на восеньскі семестр (з верасня па люты).

Патрабаванні да кандыдатаў

Калі ваша заяўка прайшла папярэдні адбор, вы атрымаеце электроннае паведамленне. Вам неабходна будзе адправіць копіі адпаведных дакументаў (дыпломаў, кантрактаў з папярэдняй працы, пасведчанняў ды іншае). Кандыдаты, якія не маюць універсітэцкага дыплома, могуць даслаць ліст, завераны ўніверсітэтам, аб тым, што яны паспяхова завяршылі курс навучання.

Мець завераныя ўніверсітэтам копіі неабавязкова.

Кандыдаты мусяць даслаць арыгіналы дакументаў аб уліку ў міліцыі, а таксама медыцынскую даведку, якая падцвердзіць, што па стане здароўя яны могуць працаваць у Камітэце.

Іншыя дакументы (падрабязная біяграфія ці рэкамендацыі) не абавязковыя, але могуць быць далучаныя да анкеты дзеля падтрымкі заяўкі.

Фінансавыя ўмовы

Кожны практыкант будзе атрымліваць грант – 1000 еўра штомесяц.

Кантакты:

  • Rue Belliard, 99 B-1040 BRUSSELS

Дэдлайн – 31 сакавіка 2016 года.