INTERPOL’s Internship Programme вітае маладых талентаў са 190 краін-удзельніц.
Праграма накіравана на:
- лепшае разуменне задач Арганізацыі і таго, як наладжана міжнароднае супрацоўніцтва;
- павышэнне адукацыйнага досведу праз выкананне практычных заданняў і развіццё прафесійных навыкаў;
- досвед супрацы у мультыкультурным і шматэтнічным асяродку, развіццё ўзаемаразумення, даверу і талерантнасці.
Ад удзельнікаў Інтэрпол чакае свежага погляду, сучасных акадэмічных ведаў і падтрымкі ў завяршэнні пэўных праектаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства краіны-ўдзельніцы;
- паўналецце;
- добрае валоданне ангельскай;
- быць студэнтаў альбо выпускніком вну.
Месца стажыроўкі – Ліон (Францыя) альбо Сінгапур. Тэрміны супрацы – ад 6 да 11 месяцаў.
Фінансавыя ўмовы
Кожны ўдзельнік атрымае стыпендыю памерам 550 еўра. Пра жыллё, медыцынскае страхаванне і праезд кандыдаты мусяць паклапаціцца самастойна.
Каб стаць удзельнікам праграмы, трэба запоўніць анлайн-фармуляр. Падрабязнасці знаходзяцца тут.